З песнямі, жартамі, пачастункамі…

З песнямі, жартамі, пачастункамі…Восеньскі ўзрост… Ён па-свойму прывабны. З гадамі да чалавека прыходзіць мудрасць. Ён пачынае разумець сэнс існавання на зямлі і сваё прызначэнне.

Дабрыня… Міласэрнасць… Бадай, гэтыя катэгорыі маралі маюць асаблівае значэнне ў сённяшняй даволі складанай рэчаіснасці, калі вакол шмат  людзей, якім патрэбны ўвага, падтрымка і цёплае слова.

Са шчырымі і цёплымі словамі віншаванняў завіталі ў вёску Н. Слабада: дырэктар УКСП “Прысожжа” Л.В. Ануфрыеў, старшыня Кабінагорскага сельвыканкама В.А. Сівухін, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Г.М. Мошына, першы сакратар РК ГА “БРСМ” В.У. Гарадзецкая.

Гасцінна запрашала выстава народнай творчасці народных майстроў гэтай вёскі ў Новаслабодскі клуб. У яго прыгожа аформленай зале праходзіла раённае мерапрыемства “Адпачываем з Лявоніхай і Сымоніхай”, прысвечанае Дню пажылах людзей.

Гучалі меладычныя песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, якія вярнулі прысутных у гады маладосці, прымусілі прыгадаць, як працавалі, кахалі і расцілі дзяцей. Гледачы разам з Лявоніхай і Сымоніхай  жартавалі, і сумавалі, а напрыканцы свята заспявалі разам песню.

Актывісты маладзёжнага саюза  СШ №2 у рамках акцыі «Ветэран жыве побач» ад імя моладзі Слаўгарадчыны ўручылі кожнаму з прысутных віншавальныя паштоўкі.

Агітбрыгада аўтаклуба РЦК і НТ аналагічнае свята падаравала  жыхарам вёсак К. Гара і Рудня.

Хочацца выказаць падзяку ўсім прысутным, гасцям, удзельнікам свята,  дырэктару УКСП “Прысожжа” Л.В. Ануфрыеву, які ў гэты дзень завітаў да людзей шаноўнага ўзроста з салодкімі пачастункамі.

Г. МАКСІМАВА,
загадчыца аўтаклуба
РЦК і НТ

Добавить комментарий