ДАПАМОГА ГАРАДЖАН

Яна працягвалася і на бягучым тыдні. І пры тым насіла характар актыўнасці. У тым, зрэшты, давялося пераканацца і па такім факце: кіраўніцтва СВК “Лясная” патэлефанавала ў рэдакцыю раёнкі і kartofelпапрасіла прыехаць у гаспадарку, каб засведчыць працоўны энтузіязм медработнікаў райбальніцы. Яны працавалі некалькі дзён на пераборцы бульбы, якую адразу ж адпраўлялі на рэалізацыю. Штодзень з гэтага калектыва прыязджала больш за 30 чалавек і, па словах старшыні гаспадаркі А.М.Камарова і галоўнага агранома В.А. Чупрыкавай, працавалі штодня з высокай выпрацоўкай.

У гэтым годзе ў гаспадарцы вырошчвалі бульбу гатунку “Куба”. Яна добра ўрадзіла. Як зазначыла Валянціна Ананьеўна, сярэдняя ўраджайнасць склала  больш за 200 цэнтнераў з гектара. Добры догляд пасеваў, адсутнасць пустазелля на іх, своечасовая ўборка, якую арганізаваў старшыня гаспадаркі з дапамогай тэхнікі з суседняга раёна, дазволілі мець такі якасны харчовы прадукт.

У ангары працавалі медыкі, што стварала камфортныя ўмовы працы. А што датычыцца мер стымулявання, то яны былі наладжаны прадукцыяй, з якой працавалі. Кіраўніцтва гаспадаркі выказвае падзяку медыкам за дапамогу. Што і робім, змясціўшы гэты матэрыял.

В.УЛАДЗІМІРАВА.

 

Добавить комментарий