Звездочки из Славгорода

Паважаныя чытачы, як вы ўжо ведаеце, дзве нашыя зямлячкі — Вольга Даніленка і Наталля Юрчанка — выйшлі ў фінал конкурса «Звонкая раніца-2», які праходзіць па ініцыятыве «Настаўніцкай газеты». Фінал конкурса пройдзе з 12 студзеня па 1 лютага 2012 года на базе Нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубронак».
Юныя слаўгарадчанкі працяглы час займаюцца спевамі. Іхнім мастацкім кіраўніком зараз з”яўляецца Галіна Васільеўна Купрыянцава. Ніводзін канцэрт на раённай сцэне не праходзіць без удзелу Наталлі і Вольгі, яны таксама прымаюць удзел у розных фестывалях і конкурсах і годна там выступаюць. І вось чарговы поспех дзяўчат, замацаваць які гэтаксама можна і з вашай дапамогай.
Каб прагаласаваць за Наталлю і Вольгу, трэба адправіць на нумар 7755 СМС з нумарам фіналісткі.
У Наталлі Юрчанка ён 03, у Вольгі Даніленка — 35.
Галасаванне за фіналістак будзе доўжыцца да 24.00 30 студзеня 2012 года.
Кошт СМС для абанентаў Velcom і МТС — 1900 рублёў.
Падтрымаем нашых зямлячак, дадзім дарогу на творчы алімп таленту!

Добавить комментарий