Калі звярнуўся чалавек…

Як вядома, у нашай вобласці, а дакладней, у двух яе раёнах – Клічаўскім, Быхаўскім і горадзе Магілёў — працавала міжведамасная рабочая група, створаная распараджэннем Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.11.2011 года. Пад маніторынг трапіла работа дзяржорганаў і арганізацый са зваторамі грамадзян і юрыдычных асоб. Маніторынг выявіў шэраг недапрацовак па акрэсленай вышэй тэматыцы. Усе яны былі абагулены і даведзены да ведама зацікаўленных дзяржструктур вобласці.
У нашым раёне, каб папярэдзіць вызначаныя падчас маніторынга недахопы, прайшоў свайго роду лікбез для зацікаўленых структур. У мінулы чацвер у зале пасяджэнняў райвыканкама з гэтай нагоды прайшла нарада. У зале прысутнічалі кіраўнікі структур і ведамстваў, якія ажыццяўляюць работу са зваротамі грамадзян. Вяла нараду старшыня райсавета дэпутатаў Т.П.Кананчук. Вынікі работы міжведамаснай рабочай групы давяла да прысутных кіраўнік справамі райвыканкама В.М. Бялова. Праз прызму акрэсленых у даведцы недахопаў Вера Мацвееўна праекцыравала сітуацыю на пэўны ўчастак работы ў нашым раёне. Справа ў тым, што сістэматычна ў раёне праходзіць маніторынг па рабоце з насельніцтвам у сацустановах. І, так бы мовіць, напрацоўкі для размовы таксама маюцца. Яны і праходзілі чырвонай ніткай пры аналізе работы са зваротамі грамадзян дзяржорганаў і арганізацыі. Пабудуваць гэтую работу адпаведна заканадаўчых нормаў – такім вердыктам закончылася нарада. І ён прагучаў не як пажаданне, а як патрабаванне, якое вынікае са статуса дзяржслужачага, які задзейнічаны ў гэтай архіважнай для насельніцтва справе.
Менавіта праз такія маніторынгі дзяржава імкнецца механізм зносін чыноўніка і чалавека адшліфаваць такім чынам, каб факты бюракратызма і няўвагі да абгрунтаваных праблем чалавека выключыць на пачатковай стадыі. А паняцце валакіты, якая для некаторых чыноўнікаў з’яўляецца прыкрыццём элементарнай бяздзейнасці і некампетэнтнасці, павінна стаць нонсенсам апрыёры, бо чалавек звярнуўся ў дзяржструктуру.
В.УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий