Падарункі з Туманнага Альбіёна

Падарункі

У мінулы панядзелак выхаванцы дзіцячага садка аграгарадка Ржаўка сустракалі гасцей. Да іх завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Сцяпанавіч Сакадынец. Ён наведаўся ў гэтую дашкольную ўстанову не проста так. Па ініцыятыве Алега Сцяпанавіча і пры дапамозе дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Благо” г.Магілёва выхаванцы атрымалі падарункі, якія для іх збіралі дзеці з Велікабрытаніі.
Як удакладніў дэпутат, больш за 500 такіх падарункаў атрымалі дзеці ў нашым раёне.
Пасля наведвання дзіцячага садка А.С.Сакадынец накіраваўся ў Васькавіцкую школу, дзе таксама кожны вучань атрымаў невялікі падарункавы набор з далёкага Туманнага Альбіёна.
Трэба адзначыць, што падарункі былі не толькі прыемнымі, але і карыснымі. Там і сродкі асабістай гігіены і вопратка, і простыя сувенірныя дробязі. Карацей кажучы, ніхто не застаўся без узрушанных пачуццяў.
Тэкст і фота
Ул.РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий