Галасаваць за зорачак раёна

30 студзеня – апошні дзень, калі будуць прымацца вашы галасы праз SMS за юных зорачак са Слаўгарада на рэспубліканскім конкурсе «Звонкая раніца-2».
Напомнім імёны фіналістак з нашага раёна: Вольга Даніленка і Наталля Юрчанка. Юныя вакалісткі ўвайшлі ў дзесятку лідараў. На 26 студзеня Вольга Даніленка займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы лідараў (10, 75%), Наталя Юрчанка – шостае (4,77%). Галасуйце за Вольгу Даніленка і Наталлю Юрчанка, дасылайте свае SMS на нумар 7755 і ўкажыце нумар фіналісткі: у Вольгі Даніленка ён 35, Наталлі Юрчанка – 03. Напомнім: кошт аднаго SMS-паведамлення для абанентаў Velcom і МТС – 1900 рублёў. Паведамленні будуць прымацца да 31 студзеня. Падтрымаем нашых зорачак і пажадаем дзяўчатам перамогі ў конкурсе!

Добавить комментарий