На дарозе – дзеці!

Гарадскія школы ў мінулы чацвер трапілі пад увагу арганізатараў акцыі “Чырвоны, жоўты, зялёны”, якая праходзіла ў рамках Дэкады бяспекі па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Райкам ГА “БРСМ” сумесна з супрацоўнікамі аДАІ, праводзячы акцыю, імкнуліся паўплываць на выхаванне дарожнай і прававой культуры сярод школьнікаў.
Рабятам раздаваліся флаеры, буклеты, календары. Уся агітацыйная прадукцыя была скіравана на прапаганду ведання Правілаў дарожнага руху. Дапамагалі ў правядзенні акцыі актывісты “пярвічак” першай і другой гарадскіх школ. А спонсарскую дапамогу аказала індывідуальны прадпрымальнік Алена Зенькевіч.
Але юным пешаходам не толькі раздаваліся сувеніры, ад іх арганізатары таксама жадалі пачуць адказы на пытанні па Правілах дарожнага руху, патлумачыць, як трэба паводзіць у той ці іншай сітуацыях на дарозе.
Тандэм, у які аб’ядналіся аДАІ і РК “БРСМ”, і надалей плануе весці актыўную работу па прафілактыцы дзіцячага траўматызма на дарогах .
Тэкст і фота
Уладзіміра
ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий