Рашэнне прынята

У першы день лютага прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. Вёў работу галоўнага органа выканаўчай улады кіраўнік раёна У. П. Даніленка.
На павестку дня выносіліся 33 пытанні з жыцця раёна. Яны датычыліся як змяненняў і дапаўненняў у раней прынятыя рашэнні райвыканкама, так і пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, назначэнні апекуна, выдзяленні зямельных участкаў, падвядзення вынікаў штогадовых раённых аглядаў-конкурсаў і г.д.
Адносна вынікаў конкурсаў, то пераможцам іх на раённай нарадзе перадавікоў будуць уручаны грашовыя прэміі і адпаведныя дыпломы. Узгадаю, што размова ідзе аб раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызма; аглядзе супрацьпажарнага стану жыллёвага фонда ў населеных пунктах раёна і па добраўпарадкаванню машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый раёна для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ.
Напрыканцы члены выканкама далі “дабро” на ўзнагароджванне юбіляраў Ганаровымі граматамі райвыканкама. Свой юбілей будуць святкаваць у лютым начальнік падатковай інспекцыі Л. К. Гаўрыленка і дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” І. М. Халеева.
В. ПРОНІНА

Добавить комментарий