“Рамонак-2012”: удалы ўдзел


Напачатку лютага на базе Дома дзіцячай творчасці прайшоў раённы конкурс фітакасцюмаў “Рамонак-2012”. Гарадскія, Васькавіцкая, Зімніцкая, Бярозаўская, Рэкцянская, Целяшоўская і Шаламоўская школы вылучылі сваіх навучэнцаў на ўдзел у конкурсе, якія годна прадставілі свае фітакасцюмы, зробленыя з прыроднага матэрыялу. У аналагічным абласным конкурсе прынялі ўдзел пераможцы раённага. І выступілі там вынікова. Злата Марціновіч, вучаніца СШ №1, і Насця Сазонава, вучаніца Бярозаўскай школы, сталі прызёрамі. Першая заняла другое месца, другая – трэцяе. Дзяўчаты ўзнагароджаны Дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і грашовымі прэміямі.

Добавить комментарий