Шанавалі абаронцаў Айчыны

IMG
Учора ў краіне адзначаўся Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
З нагоды гэтага калона прайшла ад кінатэатра да помніка загінуўшым воінам савецкай арміі падчас Вялікай Айчыннай. Кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы, моладзь, грамадскія аб’яднанні – усе ў той дзень сабраліся, каб у чарговы раз нагадаць, якой цаной давалася Вялікая Перамога, падзякаваць і нізка пакланіцца тым, хто прынёс нам яе, нават цаной свайго жыцця.
Галоўны ваенны камісар раёна А.А Чаркашын звярнуўся да сабраўшыхся са словамі віншавання. Ён шчыра падзякаваў ветэранаў, якія жывуць сёння побач, за мірнае сення.
Кветкі ляглі да помніка. Хвілінай маўчання была аддадзена даніна павагі загінуўшым у гады вайны. Кожны, упэўнены, згадзіцца з аўтарам гэтых радкоў у тым, што апошніх сведак тых падзей трэба не проста ўшаноўваць, а зрабіць усё, каб той час, які адмерыў ім Бог, быў поўным нашай павагі і цеплыні. Яны гэтага заслужылі.
Тэкст і фота
Ул. ВАСІЛЬЕВА

Добавить комментарий