Сям’я Міхайлавых – у пераможцах

Газета “Беларуская ніва” аб’явіла конкурс на лепшы дызайн сядзібы. У конкурсе прыняла ўдзел і сям’я Міхайлавых, якая пражывае ў вёсцы Аляксандраўка-II нашага раёна. Пра сядзібу Барыса Іванавіча і Еўдакіі Паўлаўны добра ведаюць у нашым раёне, бо гэта сапраўдны куток творчасці і дызайнерскіх знаходак. Яны з ліку руплівых гаспадароў, дзе разнайстайнасць гатункаў вінаграду, іншых экзатычных раслін, а таксама мёд – сталі свайго роду брэндам Міхайлавых.
А цяпер пра гэтую сям’ю ведаюць і ў рэспубліцы, бо яны ў вышэйназваным конкурсе занялі трэцяе месца, за што атрымалі ад арганізатараў конкурсу Ганаровую грамату, ад ягоных спонсараў – каштоўны падарунак.

Добавить комментарий