У рамках акцыі «Беларусь у маім сэрцы»

Грамадска-культурная акцыя «Беларусь у маім сэрцы» праходзіць у краіне. Старт акцыі быў дадзены 14 лютага, у Дзень усіх закаханых, у Мінску канцэртам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, а завершыцца ў жніўні-верасні гала-канцэртамі, якія пройдуць ва ўсіх абласцях. У аўторак у рамках гэтай акцыі для меламанаў Слаўгарадчыны выступіў аркестр народных інструментаў імя Л. Іванова. Канцэрт прайшоў у РЦК і НТ і цёпла быў успрыняты гледачамі. Намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская ад імя прысутных падзякавала артыстаў за прыемную сустрэчу з высокім мастацтвам і ўручыла ім сувенір і кветкі. У канцэрце прымалі ўдзел таксама і таленавітыя «зорачкі» з нашага раёна. Песні, выкананыя імі ў суправаджэнні аркестра, гучалі мілагучней і гледачам падарылі хвіліны прыемнага адпачынку

Добавить комментарий