Урок на роднай мове


Ён прайшоў на базе першай гарадской школы і быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучням пятых класаў арганізатары мерапрыемства праз падарожжа па славутых мясцінах Слаўгарадчыны наладзілі гістарычны экскурс у мінулае раёна, дазволілі праз убачанае адчуць гонар за свой край.
Прыпынак пад назвай “Песняры слаўгарадскай зямлі” папоўніў веды рабят на творцаў, якія праз вершаваны радок праслаўляюць наш рэгіён.
Дадатным быў і такі момант мерапрыемства: вядучыя вялі сустрэчу на беларускай мове, а веліч роднага слова ў вершах і песнях лішні раз даказваў, што да вывучэння беларускай мовы ў школе ставяцца з разуменнем сітуацыі, у якой апынулася наша мова.
Галоўны рэдактар раёнкі В. У. Езерская павіншавала прысутных са святам, за якім стаіць жаданне бачыць кожнага з рабят майстрам не толькі рускага і беларускага слова, а і ў пашыраным аспекце — валодаць і замежнымі мовамі гэтак жа адмыслова. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А. Л. Аўчыннікаў.

Добавить комментарий