Дом, у якім заўсёды цёпла…

Сям’я Вольгі і Аляксея Мельнікавых, на першы IMGпогляд, нічым не выдзяляецца сярод такіх жа маладых сем”яў. Хіба толькі тым, што ў гэтай сям’і насамрэч пануе каханне, прычым каханне ўзаемнае. А што гэта так – сумнення няма. Дастаткова толькі паслухаць, як прыгажэйшая палова гэтай сям’і гаворыць аб сваіх мужу і дзетках. А іх Вользе і Аляксею Бог паслаў трое. Але аб усім па парадку.
Нарадзілася Вольга ў Чавусах Там жа і дзесяць класаў школы закончыла. Пайшла вучыцца ў наш раён у вучылішча. Праз агульных знаёмых пазнаёмілася з Аляксеем, які ў той час працаваў у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Амур, які адразу сваёй стралой патрапіў у сэрцы маладых людзей, не памыліўся. Знаёмства хутка перарасло ў каханне. Узнікла маладая сям’я. Неўзабаве на свет з’явіўся сын. Назвалі яго Аляксандрам. Праз некалькі гадоў Вольга ашчаслівіла Аляксея дачкой. Здавалася, што шчасця ў сям’і хапае. Але, як стала вядома пазней, ёсць яшчэ каму зрабіць гэтую сям’ю большай, а адсюль і яшчэ шчаслівейшай. Гэта быў сын Іван.
Не кожная маці з такімі клопатамі, адказнасцю, нагрузкамі знойдзе ў сабе сілы займацца яшчэ чымсьці, што патрабуе вялікай увагі, займае шмат часу. Але толькі не Вольга Мельнікава. З 1997 года яна стала індывідуальным прадпрымальнікам. Спачатку гэта была кропка на гарадскім базары, пазней арэндавалі месца ў Доме быта. Але сям’я глядзела на перспектыву: па вуліцы Ленінская пудавалі свой магазін. Дзе ўсе жадаючыя могуць набыць будаўнічыя матэрыялы, сувенірную прадукцыю.
Муж Аляксей таксама захапіўся гэтай справай і стварыў прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства “АтласСлавТранс”, дзе ён не толькі дырэктар, а і ў рэйсы «ходзіць». Каля чатырох тысяч кіламетраў. І гэта толькі ў адзін бок. Хто водзіць аўто, зразумее, як гэта няпроста.
Вось і жывуць Мельнікавы, падтрымліваюць адзін аднаго, дапамагаюць.
Старэйшы сын Аляксандр, якому зараз 16, плануе пайсці па бацькаваму шляху. Захапляецца тэхнікай.
Дванаццацігадовая Алена марыць, як маці, мець свой магазін, гандляваць. Малодшы Іван, якому паўтары гады, пакуль не марыць кім быць. А проста радуецца жыццю. Любіць сваіх бацькоў, брата, сястру, блізкіх.
А Вольга акрамя таго, што з’яўляецца надзейным тылам мужу, пяшчотнай маці дзецям, гасціннай гаспадыняй, знаходзіць час, каб і самаўдасканальвацца. І ўжо вучыцца на чацвёртым курсе вышэйшай навучальнай установы.
“Часу вольнага, лічы, няма, — адзначае Вольга, — але калі ёсць магчымасць, імкнемся ўсёй сям’ёй на прыроду выехаць: валейбол, шашлык, свежае паветра…”
Хочацца павіншаваць Вольгу з юбілеем, які яна адзначала ў лютым. А таксама з надыходзячым самым прыгожым святам года – Днём жанчын. Верыцца, што ў гэтай жанчыны заўсёды будзе шчырая ўсмешка, добры настрой, лад у сям’і. А здароўе і дабрабыт назаўсёды знойдуць прапіску ў доме Мельнікавых.
Тэкст і фота Уладзіміра РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий