Атрымалі першыя пашпарты

Напярэдадні Дня Канстытуцыі нашай краіны для шэрагу юных жыхароў раёна гэтае свята набыло і асабістае значэнне – ім былі ўручаны першыя пашпарты. Ініцыятарам мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” выступіў раённы камітэт БРСМ. У выніку ў зале пасяджэнняў аддзела адукацыі ў той дзень панавала атмасфера ўрачыстасці і маладосці. Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Гарадзецкая і яе малодшая калега па саюзу Юлія Дудзянкова вялі мерапрыемства.
Дакументальны фільм, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі, дазволіў маладым і няўрымслівым прадметна пазнаёміцца з асноўным законам краіны, якім гарантуюцца правы; а гэтаксама засяродзіць увагу на абавязках, якія неабходна ім выконваць пры гэтым.
Уручэнню жыццёва важнага дакумента – пашпарту – папярэднічали віншаванні начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. М. Шаўцовай і начальніка моладзевага аддзела райвыканкама Юрыя Данянкова.
Затым А. М. Шаўцова і старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі пашпартна-візавай службы РАУС Т. В. Сцебунова ўручылі рабятам, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пашпарты. Гэтаксама былі і падарункі: кніга “Я – грамадзянін Беларусі”, Канстытуцыя Беларусі.
Старшыня райсавета ветэранаў вайны і працы А. А. Мартынаў групе рабят уручыў білеты членаў БРСМ і павіншаваў з уступленнем у рады самай актыўнай грамадскай моладзевай арганізацыі.
Клятва на вернасць Радзіме, запаленыя свечы – сімвал чысціні памкненняў на добрыя справы, прыветныя ўсмешкі, віншаванні сяброў – усё гэта было падчас урачыстасці. Напрыканцы быў зроблены агульны фотаздымак маладых грамадзян Беларусі, якія ў той дзень замацавалі свой статус грамадзян Беларусі, атрымаўшы галоўны дакумент – пашпарт.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота Уладзіміра
РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий