“Белы рамонак”

IMG
Учора ў нашым раёне стартавала рэспубліканская акцыя “Белы рамонак”, на мэце якой з’яўляецца папярэдзіць такую небяспечную хваробу як туберкулез. Ініцыятарамі акцыі выступілі: раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Арганізатары акцыі ў той дзень пабывалі ў СВК “17 партз’езд”, дзе правялі лікбез на тэму акцыі з працаўнікамі гаспадаркі і жыхарамі вёскі Красны Васход. Затым у раённым цэнтры культуры з вучнямі старэйшых класаў гарадскіх школ сустрэліся валанцёры Чырвонага Крыжа і спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Пры ўваходзе кожны вучань атрымоўваў інфармацыйны матэрыял пра туберкулёз. Спецыяліст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Т. У. Хуртак выступіла перад рабятамі. Затым прысутным быў прадэманстраваны фільм: “Што трэба ведаць пра туберкулёз” .
В. УЛАДЗІМІРАВА

Добавить комментарий