Святкуючы юбілей ветэранскага руху


Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў мінулую пятніцу. На яе прыйшлі людзі, лёс якіх пазначаны быў ваенным ліхалеццем, аднаўленнем народнай гаспадаркі, працай у мірныя гады. Прыйшлі тыя, хто мае статус ветэрана. Прыйшлі, каб разам успомніць гады свайго юнацтва, калі ветэранскі рух толькі пачынаўся. І было гэта пасля вайны, калі магутны Савецкі Саюз перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Затым былі падзеі, якія развалілі гэты Саюз, але ж ідэі ветэранскай салідарнасці засталіся непарушнымі. У выніку – юбілейная дата, якая адзначаецца незалежнай Беларуссю – 25 год ветэранскага руху.
Старшыня райсавета ветэранаў вайны і працы А. А. Мартынаў зрабіў даклад па тэме, дзе адлюстраваў напрацоўкі арганізацыі, павіншаваў прысутных з юбілеем. Ад імя раённай улады выступіла ўпраўляючы справамі райвыканкама В. М. Бялова. Яна ўручыла групе ветэранаў вайны і працы граматы і падарункі.
Старшыня райсавета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Т. П. Кананчук таксама павіншавала прысутных з юбілеем і ўручыла падарункі групе ветэранаў. Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа М. У. Даніленка выказала словы падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення за мірнае сёння, за працу на карысць раёна і ад імя абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа ўручыла старшыні ветэранскай арганізацыі райпа М. І. Манжуравай дыплом і каштоўны падарунак. Прывітаў сваіх калег і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ф. У. Шкірманкоў, першы сакратар РК БРСМ В. Гарадзецкая.
Хочацца данесці такі момант, што ў той святочны дзень усе прысутныя атрымоўвалі падарункі. Бо канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі раённага цэнтра культуры, таксама быў цудоўным агульным падарункам.
В. УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара

Добавить комментарий