Кожнай ферме – шэфская дапамога

Зараз у эпіцэнтры ўвагі сельскай гаспадаркі не толькі жывёлагадоўчая галіна і падрыхтоўка да пасяўной. Не менш увагі надаецца будаўніцтву новых і рэканструкцыі дзеючых фермаў. Гэтая задача пастаўлена і перад нашым раёнам, з тым каб з уводам фермаў рэзка павялічыць колькасць малочнага і мяснога пагалоўя.
Чарговая нарада, праведзеная на ўзроўні кіраўніка раёна У. П. Даніленкі, праходзіла ў аўторак. На ёй адбыўся механізм замацавання за членамі выканкама аб”ектаў рэканструкцыі і будаўніцтва, а таксама былі вызначаны арганізацыі, якія акажуць шэфскую дапамогу пры будаўніцтве і рэканструкцыі сельгасаб’ектаў.
Кіраўнік раёна акрэсліў кола задач, якія прадстаіць вырашыць цяпер ужо камандзе па ўводу ў строй канкрэтнай фермы. Першы этап у гэтай рабоце ў многіх сельгасарганізацыях ужо пройдзены: лес распілаваны і адпраўлены на Шклоўскую паперавую фабрыку для далейшай дапрацоўкі. Зараз ідзе падрыхтоўка пляцовак для будаўніцтва, падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. На нарадзе былі разгледжаны таксама і вытворчыя справы ў жывёлагадоўчай галіне на дзень правядзення нарады.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий