САЦСТАНДАРТЫ: акцэнт на якасць

На чарговым пасяджэнні райвыканкама пад старшынствам кіраўніка раёна У. П. Даніленкі, якое прайшло на мінулым тыдні, па разгляду дамінавала пытанне выканання сацстандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна. У пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў уключана 40 стандартаў, якія забяспечваюцца ў такіх сферах як: жыллёва-камунальная гаспадарка, адукацыя, культура, сувязь, транспарт, сацабслугоўванне, ахова здароўя, гандаль, бытавое абслугоўванне, спорт і турызм.
З аналізам па кожнай з іх выступіла намеснік старшыні райвыканкама Н. П. Брылёва. У асноўным дзяржаўны мінімум у кожнай сферы вытрымліваецца. Размова ішла больш пра якасную складаемую прадастаўлення гэтых сацстандартаў. І калі, скажам, у камунальнай сферы размова ідзе пра тэмпературны рэжым (яго незахаванне – аўт.), недастатковае асвятленне вуліц у вячэрні час, то ў сферы адукацыі, а канкрэтна па першай гарадской школе, дзе зніжаны нарматыў плошчы на аднаго вучня. З уводам прыбудовы да школы пытанне будзе знята. У сферы культуры не на належным узроўні ўтрымліваюцца будынкі і пабудовы, ёсць праблемы з выкананнем платных паслуг; транспартнікі з-за несвоечасовай расчысткі дарог іншым разам не вытрымлівалі графікі руху аўтобусаў прыгарадных маршрутаў; у сферы аховы здароўя не вырашана праблема ўкамплектавання медработнікамі (урачамі і фельчарамі); у гандлі – жыхары не заўсёды задаволены якасцю абслугоўвання; у спорце – не выключаны факты парушэння рэжыма работы спартзбудаванняў, праблемным у зімовы час застаецца Свенскі ФАК.
Кіраўнікі вышэйназваных сфер трымалі справаздачы па адзначаных недахопах.
Выказаў сваё бачанне па разглядаемаму пытанню і кіраўнік раёна, акцэнтуючы ўвагу на тым, што дзяржаўны мінімум, які гарантуецца насельніцтву пры прадастаўленні паслуг, не панацэя на аказанне іх. Паслугі гэтыя павінны ўдасканальвацца. І аналіз за мінулы год павінны стаць адпраўной кропкай па паляпшэнню іх у якасным вымярэнні. На гэтай дарозе, якую ацэньвае насельніцтва, самазаспакоенасць цалкам павінна выключацца. Ініцыятыва , інавацыя, інвестыцыі — вось тая трыяда, якая павінна дамінаваць у рабоце па абслугоўванню насельніцтва.
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий