Раён – у лідарах

Штогод у вобласці праходзіць спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва. Днямі ў аблвыканкаме былі падведзены вынікі спаборніцтва за 2011 год. Наш раён у намінацыі “За дасягненне высокіх паказчыкаў і выкананне ўмоў абласнога спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва за 2011 год” прызнаны пераможцам з выплатай яму грашовай прэміі ў суме 300 базавых велічынь. Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў Лапаціцкі заняў трэцяе месца і заахвочаны прэміяй у 100 базавых велічынь. Сярод СВК вобласці — СВК “Лясная” і СВК “Прывольны” прысуджана 2-ое і 3-яе месцы з грашовымі прэміямі ў 150 і 100 базавых велічынь адпаведна.
Малаказборшчыца з СВК “Заранскі” Іна Васільеўна Суворава ў намінацыі “Па збору малака ў насельніцтва ў разліку на адну карову” заняла трэцяе месца і ўзнагароджана грашовай прэміяй у размеры 10 базавых велічынь. Малахава Алена Уладзіміраўна з вёскі Бязуевічы заняла трэцяе месца сярод малаказдатчыкаў вобласці. Ёй будзе ўручана прэмія ў размеры 10 базавых велічынь.

Добавить комментарий