Дарожнікі дзеляцца напрацоўкамі

IMG
Практыка правядзення выязных семінараў для ідэолагаў раёна стала прывычнай справай. І яна выключае ўсялякі фармалізм, бо дазваляе, так бы мовіць, на свае вочы пабачыць здабыткі ў ідэалагічным і вытворчым накірунках. Чарговы семінар прайшоў на базе ДРБУ-129. Вяла ягоную работу начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама А. М. Шаўцова.
Ідэолагі з прадпрыемстваў і арганізацый раёна пазнаёміліся з нагляднай агітацыяй, якая размешчана пры ўваходзе ў адміністрацыйны будынак. Затым у актавай зале адбыўся тэарэтычны аспект праграмы семінара.
Начальнік дарожнай арганізацыі С. А. Русалёў расказаў аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве, у якім працуе 62 чалавекі. На абслугоўванні ў арганізацыі дарожнае палатно працягласцю ў 307,6 км, 17 мастоў і як асноўныя функцыі — будаўніцтва і рамонт дарог у населеных пунктах. Асноўны накірунак ідэалагічнай работы – стварэнне для працаўнікоў камфортных умоў працы і адпачынку. У выніку кожны жадаючы можа правесці вольны час у більярднай, ёсць тэнісны стол, у планах – будаўніцтва спартзалы, сталоўкі. Спартыўны аспект у арганізацыі пад асаблівай увагай. І яна на вынік багатая. А што датычыцца эканамічных здабыткаў, то яны ўражваюць: з даведзенага задання ў 5 мільярдаў 900 мільёнаў арганізацыя выканала работ на суму 7 мільярдаў 200 мільёнаў рублёў. Арганізацыя займае першае месца ў вобласці па прадукцыйнасці працы і затратах. Што датычыцца добраўпарадкавання, то ДРБУ-129 па выніках мінулага года заняло трэцяе месца сярод 21-ай дарожнай арганізацыі вобласці.
Мерапрыествы па ахове працы ў гэтым калектыве маюць шматаспектны накірунак: штомесяц праводзіцца Дзень аховы працы, у кабінеце па тэхніцы бяспекі стэнды і плакаты, па якіх вывучаюцца асновы бяспекі працы; камісія правярае веды кожнага працуючага ў гэтым аспекце; есць пакой для прыёму ежы і адпачынку і г.д. Бачна, што тут сур’ёзна ставяцца да арганізацыі працоўнага працэсу, як, зрэшты, і для фарміравання здаровага ладу жыцця. Экскурсія па тэрыторыі арганізацыі хіба толькі замацавала пачутае і ад інжынера па ахове працы ДРБУ-129 В. В. Падалячанкі.
Затым ідэолагі абмеркавалі такія надзённыя тэмы як выкананне арганізацыямі раёна патрабаванняў Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Аналіз зрабіла А. М. Шаўцова. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы А. М. Паўленка паведаміла пра работу ў працоўных калектывах з абавязанымі, якія маюць перад дзяржавай запазыку за дзяцей, якія выхоўваюцца ў сацустановах.
Тэму добраўпарадкавання ваенных пахаванняў і грамадзянскіх могілак раскрыла Т. М. Бабічава – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
Інструктар-валеолаг райбальніцы Г. А. Лазбянкова рэкамендацыямі медыцынскага кшталту давяла такую думку: здаровы лад жыцця – гэта не толькі здароўе сёння, а і доўгажыхарства, пазбаўленне ад многіх фізічных праблем. Напрыканцы валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа правялі акцыю, прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя. Буклеты на тэму здароўя атрымалі ўсе прысутныя на семінары.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий