У Лапацічах святкавалі


У лапаціцкім Доме культуры ў мінулы панядзелак праводзіліся велікодныя сустрэчы. На мерапрыемстве прысутнічалі святар Георгій, дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва М. Э. Езерская, жыхары Лапаціч.
“Хрыстос уваскрос!”З такіх слоў пачаў сваё выступленне айцец Георгій. Ён нагадаў аб гісторыі ўзнікнення свята, адзначыў яго глыбокі сэнс і значэнне для праваслаўных вернікаў.
Марыя Эршатаўна таксама вітала прысутных словамі віншавання. А артысты Дома культуры сумесна з калегамі з Лясной стварылі атмасферу свята. Яны нагадалі, як раней адзначалі Вялікдзень нашы продкі.
Пасля мерапрыемства ў сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба “Бяседа”, на якім жыхары Лапаціч, жыццёвы “стаж” якіх можна назваць шаноўным, успаміналі, як святкавалі гэта самае галоўнае праваслаўнае свята на вёсцы. А маленькія жыхары парадавалі слых прысутных вершамі на рэлігійную тэматыку.
Уладзімір РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара

Добавить комментарий