Веснавы дзень год корміць…

З гэтай сялянскай высновы распачаў рабочую нараду кіраўнік раёна У. П. Даніленка, на якую былі запрошаны старшыні сельгасарганізацый, адказныя спецыялісты па будаўніцтву фермаў, спецыялісты райсельгасхарчу. На нарадзе аналізаваўся ход выканання даручэнняў кіраўніка раёна па актывізацыі палявых работ. З інфармацыяй па сітуацыі выступіў начальнік райсельгасхарчу В. Л. Ануфрыеў. Як прагучала, раён актыўна ўключыўся ў палявыя работы.
Надвор’е пакуль стрымлівае з правядзеннем сяўбы яравых зерневых. Працэс падкормкі раслін і пашаў, вывазкі і ўнясення арганікі на дадзены перыяд дамінуе. Праўда, выбарачна ідзе і пасяўная. На дзень нарады (панядзелак) пасеяны яравыя на плошчы 336 гектараў. Першымі ў раёне пачалі сяўбу яравых зерневых СВК:, “Наша Радзіма”, “Калгас «40 год Кастрычніка», “Лясная”, УКСП “Прысожжа”.
Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на галоўнай складаемай сяўбы – якасці тэхналагічных аперацый, адзначыў і такую акалічнасць як аптымальныя тэрміны правядзення пасяўной. Для прысутных прагучала і такая задача: да 25 красавіка фермы павінны быць ачышчаны ад арганікі.
Жывёлагадоўчая галіна таксама была пад прызмай аналізу. Як прагучала, сітуацыя з вытворчасцю малака стабілізуецца. Раён выйшаў на 108 працэнтаў па вытворчасці малака і 103 працэнты па яго рэалізацыі. Праўда, ёсць і малочныя аўтсайдзеры — СВК “Прывольны” і “Жалезінскі”. Але і яны змяншаюць адставанне. З продажам малака таксама ў гэтых гаспадарках пакуль не стабілізуецца сітуацыя, як і ў СВК “Лясная”. Па таварнасці малака раён мае паказчык 85%, а ў СВК “Наша Радзіма” яна складае 66 працэнтаў, не дасягнулі раённага паказчыка і ў «Жалезінскім».
Кіраўнік раёна паставіў канкрэтныя задачы па стабілізацыі сітуацыі з вытворчасцю і продажам малака.
Ход будаўніцтва і рэканструкцыі фермаў таксама аналізаваўся. Старшыні гаспадарак трымалі справаздачу па сітуацыі. Шэраг мерапрыемстваў па актывізацыі работ у сельгасарганізацыях па надзённых пытаннях быў закладзены ў пратакол даручэнняў. За бягучы тыдзень усе яны павінны быць вырашаны.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий