Высокая выніковасць


Інфармаванню насельніцтва раёна надаецца прыярытэтная ўвага. У гэтым плане аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, так бы мовіць, трымае руку на пульсе падзей. Праз ідэалагічны актыў “даходзіць” да кожнага жыхара раёна. Пры райвыканкаме функцыянуе каардынацыйны савет па ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай рабоце С. А. Езерская і асноўнай задачай якога з’яўляецца адсочваць сітуацыю, а калі трэба і карэкціраваць яе адносна эфектыўнасці інфармаванасці насельніцва.
Сфера культуры ў гэтым плане праводзіць аб’ёмную работу. Бібліятэкі, Дамы культуры, сельскія клубы – праз гэтыя ўстановы чалавек сілкуецца на інфармацыю.
Вось і чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета, якое прайшло на базе Васькавіцкага сельвыканкама, пацвердзіла вышэйвыказаную выснову. Членаў каардынацыйнага савета, загадчыкаў клуба і бібліятэк раёна на прыступках адміністрацыйнага будынка сельвыканкама прывітаў народны ансамбль “Чапурушкі”.
Знаёмства з работай бібліятэкі і сельскага клуба дазволіла зрабіць выснову: спецыялісты сваёй справы рупяцца на гэтым адказным участку. Прыемна было ад бібліятэкара Юліі Уладзіміраўны Куратавай пачуць і гучанне роднай мовы.
Старшыня сельвыканкама А. В. Плехава расказала пра інфармацыйна-растлумачальную работу, якая праводзіцца з насельніцтвам сельскага Савета. Звярнула ўвагу і на такі яе аспект як дзейснасць гэтага накірунка работы.
Затым на гэтую тэму выступілі бібліятэкары бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі сельскага Савета – Васькавіцкай і Шаламоўскай. З выступленняў Куратавай Ю. У. і Леўшынай М. І. вынікала, што бібліятэкі пленна працуюць з насельніцтвам, праводзячы розныя цікавыя мерапрыемствы. Клубныя ўстановы Савета таксама працуюць з энтузіязмам. І справаздачы, з якімі выступілі загадчыцы клубаў: Васькавіцкага — М. А. Самусенка; Шаламоўскага – Т. М. Яшкіна і дырэктар Ржаўскага сацыяльна-культурнага цэнтра — М. С. Драйчукова, у поўнай меры пацвярджалі вышэйсказанае. Больш таго, яны пераканалі, што жыццё на вёсцы таксама пульсуе ў плане запалу душы і сэрца, пазнавальнасці і навучання.
Выступіла перад сваімі калегамі і начальнік аддзела культуры райвыканкама М. В. Баранава, даючы ацэнку рабоце падначаленых ёй культустаноў.
Дырэктар бібліятэчнай сеткі В. С. Цвярдова параіла сваім калегам задзейнічаць пры рабоце з насельніцтвам базу дадзеных, якую мае раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр.
Старшынствуючая на семінары начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. М. Шаўцова прааналізавала стан ідэалагічнай работы ва ўстановах культуры, акрэсліла задачы на перспектыву. Пры падвядзенні вынікаў Алена Міхайлаўна не прамінула выказаць падзяку прымаючаму боку за высокую арганізацыю семінара і саарыентавала прысутных на плённую работу. Удзельнікам семінара была прапанаваны добрая метадалагічная дапамога на прыкладзе базавых культустаноў і гэтую вучобу, упэўнена, яны скарыстаюць у поўным аб’ёме. Нават і метадам параўнання і пераймання.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий