Дзень кліента

IMG
Традыцыйна на базе цяпер ужо разлікова-касавага цэнтра №11 г. Слаўгарада філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Магілёўскае абласное ўпраўленне праходзіць Дзень кліента.
Начальнік цэнтра П. М. Садоменка падвёў вынікі работы за першы квартал бягучага года, праз уручэнне дыпломаў выказаў падзяку кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, якія абслугоўваюцца цэнтрам і будуюць свае партнёрскія ўзаемаадносіны на ўзаемавыгадных умовах.
Пётр Міхайлавіч пажадаў кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання фінансавай стабільнасці і надалей захоўваць плённае супрацоўніцтва з раённым цэнтрам.

Добавить комментарий