І надалей не губляць аптымізма


Сёння мы ўжо амаль не задумваемся аб трагізме чарнобыльскай катастрофы. Прывучыліся і жыць з радыяцыяй. За больш чым чвэрць стагоддзя боль прытупіўся, але часу непадуладна сцерці з людской памяці падзеі ракавога дня 26 красавіка 1986 года.
Учора ля мемарыяльнага знака, што на алеі памяці, прайшоў мітынг смутку, прымеркаваны да чарговай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Па традыцыі да знака прыйшлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, моладзь.
Адкрыла мітынг-рэквіем намеснік старшыні райвыканкама С.А. Езерская. Маштабы катастрофы маглі быць значн большыя, калі б не мужнасць і самаахвяраванне ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі.
—Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто цаной свайго жыцця, здороўя ліквідаваў яе наступствы, —дадала Святлана Аляксандраўна. – Вечная памяць тым, чые жыцці дачасна абарваў Чарнобыль, чалавечая памяць і падзяка героям-ліквідатарам.
Праз боскае слова настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы айцец Уладзімір заклікаў жыхараў раёна і надалей не губляць аптымізма і веры ў будучыню. Вершаваным радком аб скрушным прыгадалі прадстаўнікі маладога пакалення. Затым была хвіліна маўчання, пасля чаго пад гукі Дзяржаўнага гімна мітынг закончыўся.
Тэкст і фота
Ул. РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий