Падведзены вынікі першага квартала

Чарговае пасяджэнне райвыканкама прайшло пад старшынствам кіраўніка раёна У. П. Даніленкі. У рабоце выканкама браў удзел старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Г. Ф. Шпакоўскі. На павестку дня выносілася 25 пытанняў з жыцця раёна. Усе яны вынайшлі сваё рашэнне. Дамінавала пры гэтым пытанне «Аб выніках работы народнай гаспадаркі і выкананне бюджэта раёна на першы квартал 2012 года». З аналізам становішча выступіла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Н. П. Брылёва. Як вынікала, за справаздачны перыяд перавышаны параметры прагноза па рознічнаму тавараабароту, знешне-эканамічнай дзейнасці, рэнтабельнасці прадаж у сельгасарганізацыях. Узровень беспрацоўя склаў 0,7 працэнта пры заданні 0,9. Сярэдні заробак за гэты перыяд склаў 2024,3 тысячы пры заданні 1956,1 тысячы рублёў. План па даходах кансалідаванага бюджэта выканан на 118,9 працэнта, адсутнічае запазычанасць у бюджэт на падатках і зборах.
У той жа час некаторыя кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання не прынялі належных мер для выканання прагнозных паказчыкаў. Сельгаспадаркі раёна не выканалі прагноз па тэмпах роста валоўкі, дапушчана зніжэнне абъёмаў вытворчасці малака ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў СВК: “Заранскі”, “Прывольны”, “Наша Радзіма”. Таварнасць малака па раёну склала 80,6 працэнта пры заданні 90. У мясным цэху дапушчана зніжэнне ў СВК “Жалезінскі” і УКСП “Прысожжа”. Як прагучала, асноўная прычына недаатрымання сельгаспрадукцыі хаваецца ў грубых парушэннях тэхналагічнага працэса вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Заданне па ўводу жылля выканана на 52,3 працэнта, прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал да мінулагодняга ўзроўня склала 60,7 пры заданні 120 працэнтаў.
Фінансаванне расходаў бюджэта раёна за кошт уласных крыніц забяспечана на ўзроўні 22,7 працэнта.
Па выніках работы ў першым квартале трымалі справаздачы кіраўнікі тых суб’ектаў гаспадарання, у адрас якіх гучала ў дакладзе крытыка. Гэта: С. І. Іваноўскі – дырэктар аўтапарка №21; С. В. Байкоў – в.а.дырэктара УКП “Жылкамгас”; Т. Р. Кухарава – старшыня СВК “Прывольны”; І. М. Гарэлікаў – старшыня СВК “Наша Радзіма”; І. І. Мятлікаў – старшыня СВК “Заранскі”; М. М. Янкоў – старшыня СВК “Калгас “40 год Кастрычніка”; С. У. Прачуханаў – начальнік ПМК-274.
Г. Ф. Шпакоўскі заўважыў па дакладу такім чынам: не акрэслена стратэгія выхаду з эканамічнай сітуацыі для прадпрыемстваў, якія не выканалі прагноз. У бок жа кіруючага эшалона прагучала такая рэмарка: калі кіраўнік суб’екта гаспадарання даў слова, то павінна быць справай гонару стрымаць яго. На справе ж іншы малюнак назіраецца.
Кіраўнік раёна паставіў такую задачу: эканамічныя недапрацоўкі першага квартала павінны быць ліквідаваны ў красавіку, засяродзіў увагу на бездакорным выкананні даведзеных прагнозных параметраў другога квартала.
В. УЛАДЗІМІРАВА

Добавить комментарий