Шчыруе на палетках гаспадар

У раёне актыўна вядзецца пасяўная кампанія. Пры абласным паказчыку ў 25% ад плана пасева ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур раён выканаў 28%, ці засеяў 1652 га з запланаваных 5800 га.
Падрыхтавана глеба пад сяўбу яравых на 2415 га.
У поўным аб’ёме завершаны работы па падкормцы азімых зерневых і азімага рапса, згодна агратэхнічных тэрмінаў.
УКСП «Прысожжа» таксама актыўна задзейнічан увесь тэхнічны і чалавечы патэнцыял, каб своечасова правесці веснавыя палявыя работы. Мы на свае вочы пабачылі, як Анатоль Мікалаевіч Швыдко на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АКПМ-6 займаўся сяўбой аўсу.
Як адзначыў кіраўнік прадпрыемства Л. В. Ануфрыеў, на веснавых работах заняты самыя вопытныя і, так бы мовіць, правераныя кадры. І хаця Анатоль Мікалаевіч шчыруе тут толькі другі сезон, ужо заваяваў давер калег і павагу адміністрацыі прадпрыемства. Пасяўная працягваецца…
Тэкст і фота

Добавить комментарий