Вучоба з кадравым Рэзервам

Вучоба з кадравым
Рэзервам
Учора на базе раённага інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра прайшоў семінар-практыкум для работнікаў культуры, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў райвыканкама. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама С. І. Бялоў пазнаёміў са спісам кадравага рэзерва, які сфарміраваны ў райвыканкаме не толькі адносна сферы культуры, а і ўсіх галін народнай гаспадаркі раёна.
Затым слухачы пазнаёміліся з арганізацыяй ідэалагічнай работы ва ўстановах культуры, даведаліся пра механізм рэгулявання працоўных адносін, забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў і наймальнікаў і г.д.
Удзельнікі семінара мелі магчымасць атрымаць метадычную дапамогу праз выступленні сваіх калег, якія ў сферы культуры працуюць шмат год, а таксама абмяняцца думкамі наконт паляпшэння абслугоўвання насельніцтва ва ўстановах культуры. Вынікам семінара-практыкума стаў пратакол, у аснову якога быў закладзены механізм прапанаваных навацый.

Добавить комментарий