Набыткаў нямала, задач – не менш


Пленум райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, які прайшоў на мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў аддзела адукацыі, сабраў лідараў пярвічак, членаў прэзідыума, кіраўнікоў педустаноў, ветэранаў педпрацы. Старшыня райкама С. М. Дзенісенка падвяла вынікі работы падначаленай ёй грамадскай арганізацыі за перыяд з кастрычніка 2009 па красавік бягучага гадоў. Як падкрэсліла Святлана Міхайлаўна, роля прафсаюзнай арганізацыі з цягам часу не губляе сваёй актуальнасці. Больш таго, яна выходзіць на перадавыя пазіцыі, бо менавіта прафсаюзы закліканы абараняць інтарэсы працуючых. А яны, адпаведна часу, набываюць больш шырокі спектр запытаў, дзе дабрабыту адводзіцца дамінуючая складаемая. Аналіз набыткаў, якія былі пад сілу прэзідыўму райкама і ў цэлым арганізацыі за справаздачны перыяд, паказаў: дзеяздольнасці і здаровых амбіцый ім не пазычаць Як, зрэшты, усім пярвічкам, якія ўваходзяць у склад прафсаюзнай арганізацыі. Гэткая выснова нарадзілася зыходзячы з выступленняў і старшынь прафкамаў, ветэранаў педпрацы, кіруючага настаўніцкага эшалона раёна. Не міналіся пры аналізе і недапрацоўкі, як і гучалі задачы, над вырашэннем якіх прадстаіць працаваць райкаму прафсаюзу ў бліжэйшы час. Работу райкама прафсаюза агульным рашэннем прызналі здавальняючай.
Напрыканцы пленума адбылася цырымонія ўзнагароджвання. Шэраг актывістаў і ветэранаў педпрацы атрымалі граматы і грашовыя прэміі.

Добавить комментарий