Гульня, поўная адкрыццяў!


На мінулым тыдні, у нядзелю, зала раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пераўтварылася ў царства гумару, сатыры і высокага ўзроўню драматургіі і харэаграфіі. А справа ў тым, што ў гэты дзень (праз колькі сезонаў маўчання) прайшоў вясновы турнір Клуба Вясёлых і Знаходлівых.
Так здарылася, што па многіх, у тым ліку і аб’ектыўных, прычынах гульні КВЗ не праводзіліся. І ад гэтага турніра гледачы чакалі многага. Забягаючы наперад, адзначу, яны яго – многага – дачакаліся. Але пачнём спачатку.
Удзел у гульні прымалі аж 6 школ, што абяцала напружаную канкурэнтную барацьбу. І “аналітыкі” з боку гледачоў і балельшчыкаў у сваю чаргу выносілі ў пераможцы дэ-юра каманды першай і другой гарадскіх школ. Але крыху паспяшаліся.
Каманды вясковых школ аніяк не хацелі саступаць гарадскім і далі сапраўдны бой: інтэлектуальны, характарны, месцамі нават бескампрамісны.
4 конкурсы трэба было падрыхтаваць камандам: СШ №1, СШ №2, Свенскай, Гіжэнкаўскай, Васькавіцкай і Лапаціцкай СШ.
У склад журы ўвайшлі: С. А. Езерская, намеснік старшыні райвыканкама; А. Л. Аўчыннікаў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама; Ю. А. Данянкоў, начальнік аддзела моладзі райвыканкама; Л. М. Дабравольская, выконваючая абавязкі дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы; Г. Я. Капусціна, каардынатар раённага руху КВЗ, і аўтар гэтых радкоў.
Конкурс “Прывітанне” каманды распачалі крыху няўпэўнена, нібыта прывыкалі да аўдыторыі, знаёміліся з сапернікамі. Але ў цэлым выглядалі няблага.
“Размінка” – конкурс, які і ў прафесіяналаў не заўсёды атрымоўваецца відовішчным і трапным, у нашых гумарыстаў таксама не быў эталонным. Не заўсёды на пастаўленыя канкурсантамі пытанні каманды знаходзілі арыгінальны адказ. І часцей ішлі па шляху больш простаму, месцамі нават прымітыўнаму. Не буду агучваць “пагрэхі”, каманды самі, упэўнены, зробяць пасля самааналізу работу над памылкамі і ў наступныя свае выступленні прадэманструюць больш высокі ўзровень.
“Стэм” –гэты конкурс таксама кожнай камандзе даваўся нялёгка. Нялёгка ў тым сэнсе, што яго выкананне патрабавала высокіх тэатральных, мастацкіх навыкаў. І ў рознай ступені каманды спраўляліся з высокім, зададзеным з самага пачатку гульні, узроўнем.
Адзначу, што журы ў сваіх ацэнках было ліберальным. Кожны рабіў скідку на тое, што нехта ўпершыню выступае на раённай сцэне, а нехта з яе амаль не зыходзіць. Аб’ектыўнасць, непрадузятасць – тыя інструменты, якія ўзялі члены журы на ўзбраенне.
Апошні конкурс, бадай, самы адказны, прайшоў на адным дыханні. Каманды, і гэта было бачна кожнаму, выкладваліся цалкам. Яно і зразумела: быў шанец падкарэкціраваць свае балы. І гэта ўдалося амаль кожнай камандзе.
Каманд было шэсць. А месцаў у выніку апынулася пяць.
Пятае месца і 15,4 бала ў каманды “Весеннее обострение” (Лапаціцкая СШ). На чацвёртым месцы (15,5 бала) каманда “Чокнутые” (Гіжэнкаўская СШ), “бронзавае” месца (17 балаў) у каманды “Непоседы” (Свенская СШ). Другое месца (17,4 бала) падзялілі паміж сабой каманды “Девушки с характером & Никита» (СШ №2) і «Стиляги» (Васькавіцкая СШ). А перамагла ў той дзень каманда “Все свои” (СШ №1), якая запісала на свой рахунак 17,8 бала.
Былі і іншыя намінацыі. За лепшы жарт прыз атрымала каманда “Непоседы”. За лепшыя мужчынскую і жаночую ролі ўзнагароджаны юнак і дзяўчына з Васькавіцкай каманды, якая, дарэчы, па меркаванню ўсіх членаў журы стала адкрыццём сезона. Малайцы , “Стиляги”!
Прызы сваім камандам таксама ўручылі прадстаўнікі адміністрацый школ. Старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Т. П. Кананчук таксама павіншавала канкурсантаў і ўручыла прызы.
Свята гумару скончылася. На маю думку, незадаволеных у ерамагчы, усе рыхтаваліся. Але камусьці гэта далося больш лёгка, нехта крыху перахваляваўся. Арганізатарам гэтага свята асобнае дзякуй за высокі ўзровень падрыхтоўкі. Усё было, як кажуць, на “крепкую пятерку”! Малайцы і групы падтрымкі. Ім таксама – рэспект!
Уладзімір РЫЖАНКОЎ,
член журы.
Фота Святланы БЯЛЯЕВАЙ.

Добавить комментарий