Сустрэчы ўразілі


Напярэдадні Дня Перамогі інфармацыйна-сацыяльны «цягнік» «Забота» пад эгідай начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. М. Шаўцовай наведаў населеныя пункты Лебядзёўка і Бязуевічы. У складзе брыгады былі валанцёры Чырвонага Крыжа Свенскай школы, ансамбль «Купалінка» Свенскага СДК, загадчыца Свенскай бібліятэкі В. І. Разганава, загадчыца аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама Г. М. Максімава. Сустрэчы праходзілі ў магазіне і Доме сацпаслуг адпаведна.
А. М. Шаўцова павіншавала прысутных с Днём Перамогі, валанцёры раздалі інфармацыйны матэрыял, чыталі вершы аб Перамозе, артысты ўзнялі настрой на цудоўную песню.
* * *
У той жа дзень ветэраны вайны М. А. Макаранка і М. І. Сафроненка прымалі ў сябе гасцей – старшыню райсавета дэпутатаў Т. П. Кананчук, старшыню Свенскага сельвыканкама С. І. Сурмянкова, дырэктара Свенскай школы М. М. Чумакова, дырэктара свінакомплекса «Огнеўскае» В. В. Фралова, старшыню райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. М. Дзенісенка, начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. Л. Аўчыннікава. Госці павіншавалі ветэранаў са святам, уручылі ім падарункі, а самадзейныя артысты Свенскага СДК падарыли добры настрой сваім выступленнем.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий