ДЕНЬ ПАМЯТИ

22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы фашысцкая Германія без аб”яўлення вайны вераломна напала на Савецкі Саюз.
Роспач і боль ахапілі вялікую краіну ў першыя дні вайны, аб”ядноўваючы ўсіх на барацьбу з ворагам.
1418 дзён і начэй савецкая армія вяла вызваленчую барацьбу за незалежнасць, за мірнае сёння, якое дазваляе будаваць планы і ажыццяўляць іх.
Сёння мы жывём у незалежнай Беларусі, дзе падчас вайны загінуў кожны трэці яе жыхар. Мы павінны помніць герояў той жудаснай вайны, ушаноўваць іх памяць і ладзіць сваё жыццё такім чынам, каб ніхто і ніколі не змог ступіць на нашу зямлю з мэтай прыгнёту.
«Звон смутку» — моладзевая акцыя пад такой назвай сёння пройдзе ў раёне. Да брацкай магілы ў гарадскім парку будуць ускладзены кветкі, а запаленыя свечкі, калакольны звон напомняць падзеі той далёкай вайны, якая ніколі не будзе забыта сучасным пакаленнем, бо такое забыць недаравальна.

Добавить комментарий