Планёрка ў кіраўніка раёна

Тэмай навядзення санітарнага парадка ў населеных пунктах пачалася рабочая планёрка ў кіраўніка раёна У. П. Даніленкі.
Уладзімір Пятровіч выказаў шэраг заўваг на работу камунальнай сферы ў гэтым накірунку. Як прагучала, у камунгасе адсутнічае сістэмная работа па абкосцы тэрыторый горада, не лепшым чынам пастаўлена і добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый шматпавярховак. На гэты конт дырэктар жылкамгаса трымаў справаздачу. З яе вынікала, што ля дамоў №№ 32 і 34, што па вуліцы К. Маркса, дваравыя тэрыторыі прыведзены ў парадак. Будаўнікі вядуць работы па замене балконаў у доме № 33 па вуліцы Кастрычніцкая. Заданнем прадугледжана выканаць гэтыя работы да 1 ліпеня бягучага года. За мінулы тыдзень нарыхтавана 632 куб. м дроў, у дыспетчарскую ад насельніцтва паступіла 82 заявы, з іх 34 — па жылфонду, 30 вырашаны ў аператыўным парадку. Узнікалі пытанні ў жыхароў шматпавярховак па ўборцы пад”ездаў. Чатыры званкі ў камунгас былі на гэтую тэму. Яны таксама вырашаны. Указвалася службе і на такі нюанс недапрацоўкі, як адсутнасць на некаторых свідравінах прыбораў уліку вады. Камунгас на бягучым тыдні займаецца адкачваннем вады з падворкаў у Свенску.
ой недапрацоўцы райпа як гандаль на «Блакітнай крыніцы». Рэжым працы выязнога гандлю там абмежаваны, з 11 да 15 гадзін, у той час як наведваюць крыніцу і значна раней, і значна пазней. Як запэўніла намеснік старшыні праўлення, графік работы будзе адкарэкціраваны. Зрэшты, пад”ём вады ў Сажы на 60 см, у Проні — на 70 унёс праблемы для пераправы праз рэчку. Кіраўнік раёна не толькі ўказаў на гэткую нязручнасць, а і прапанаваў варыянт зняцця праблемы.
Звароты грамадзян у райвыканкам таксама аналізаваліся. На зварот жыхароў вуліц Чамадурава і Багушэвіча па стану праезджай часткі камунальная служба прывяла іх у парадак. Таксама як і могілкі вёскі Кулікоўка абгароджаны і паркан там пафарбаваны.
У райбальніцы на панядзелак лячылася 95 чалавек, тры з іх — у рэанімацыі. «Хуткая» за мінулы тыдзень 63 разы была задзейнічана на выездах, з іх толькі за выхадныя да 26 хворых прыбыла на дом.
Міліцэйская інфармацыя друкуецца ў гэтым нумары. Той факт, што 2 вадзіцелі кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап”янення і былі затрыманы супрацоўнікамі ДАІ займеў адпаведны вердыкт. Такія факты п”янства не павінны мець месца. А тыя, хто выпрабоўвае свой лёс і лёс іншых людзей такім чынам, павінны несці адказнасць па закону. Грамадства жорстка ставіцца да такіх парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Бо толькі такім чынам можна будзе выкараніць гэткае грэбаванне правіламі кіроўцамі транспартам.
Напрыканцы кіраўнік раёна агучыў прыярытэты ўвагі на бягучы тыдзень, пажадаў плённай працы кіруючаму эшалону раёна, які бярэ ўдзел у планёрцы.
В. УЛАДЗІМІРАВА.

Добавить комментарий