Шчырым словам і песняй


Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адбылася ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята. Працоўны калектыў прымаў віншаванні ад свайго кіраўніка – галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна В.В.Гурскага. Лепшых вартавых здароўя Вячаслаў Віктаравіч узнагародзіў граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі.
Ад раённай улады медработнікаў павіншавала кіраўнік справамі райвыканкама В.М. Бялова. Выказалі свае добрыя словы ў адрас работнікаў цэнтра: начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.М. Шаўцова, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А.Л.Аўчыннікаў, галоўны рэдактар райгазеты В.У. Езерская, в.а. галоўнага ўрача райбальніцы У.У. Маркаў, галоўная медсястра райбальніцы К. А. Бакурына. Сіламі самадзейных артыстаў РЦК і НТ для віноўнікаў урачыстасці быў наладжаны святочны канцэрт. Выступленне артыстаў было пабудавана такім чынам, што густ кожнага гледача быў задаволены. І ўсё ж тэма кахання пры тым дамінавала. І яно зразумела. Бо яно хвалюе ўсіх і ва ўсе часы.
В.В. Гурскі падзякаваў самадзейных артыстаў за канцэрт, і далей за кубкам гарбаты і святочным тортам калектыў працягваў святкаваць сваё прафесійнае свята.

Добавить комментарий