Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны ў 2011 годзе. У шэрагу пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ёсць і працаўнікі нашага раёна.
Так, у намінацыі «Лепшы галоўны заатэхнік сельгасарганізацыі» сярод пераможцаў названы і Юрый Уладзіміравіч Лабачоў, з прыватнага прадпрыемства «Агракомплекс «Огнеўскае».
У намінацыі «Лепшы ветурач сельгасарганізацыі» названа Валянціна Аляксееўна Голікава з СВК «17 партз’езд».
У намінацыі «Лепшы заатэхнік-селекцыянер сельгасарганізацыі» пераможцай прызнана Святлана Аляксандраўна Шубадзёрава, СВК «17 партз’езд».
У намінацыі «Лепшы тэхнік, заняты штучным асемяненнем кароў і цёлак сельгасарганізацыі» названа Марыя Фёдараўна Тачылава з СВК «Прывольны».
У намінацыі «Лепшы аператар машыннага даення кароў сельгасарганізацыі» прызнана пераможцай Галіна Адамаўна Гаўрыленка, СВК «Прывольны».
Сярод аператараў па абслугоўванню дойнага статка (жывёлаводы-пастухі) сельгасарганізацыі пераможцай названы Юрый Анатольевіч Жарыкаў з СВК «17 партз’езд».
Сярод аператараў па вырошчванню буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзроста названа пераможцай і Наталля Аляксандраўна Кананкова з СВК «17 партз’езд».
Сярод аператараў па вырошчванню буйной рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўроста пераможцам названы Віктар Сямёнавіч Зычкоў з СВК «Наша Радзіма».
Сярод аператараў па абслугоўванню свінаматак з парасятамі пераможцай стала Ганна Аляксееўна Пішчанка з агракомплекса «Огнеўскае».
Сярод аператараў па адкорму свіней пераможцай прызнана Тамара Уладзіміраўна Лабачова з агракомплекса «Огнеўскае».
Шчыра віншуем працаўнікоў сельгасарганізацый, праца якіх з’яўляецца эталонам і вартая слоў прызнання і ўшаноўвання.

Добавить комментарий