Планёрка ў кіраўніка раёна

Напачатку планёркі кіраўнік раёна У. П. Даніленка акрэсліў кола пытанняў у адрас жылкамгаса, над якімі неабходна папрацаваць арганізацыі ў аператыўным парадку. Сярод іх: падрыхтоўка кацельняў да зімовага перыяда. На панядзелак 10 кацельняў былі гатовыя да падпісання кантралюючай службай. Да 1 верасня ўсе цеплакрыніцы павінны мець допуск – такую задачу паставіў кіраўнік раёна перад галоўным інжынерам жылкамгаса, які на той планёрцы прадстаўляў УКП “Жылкамгас”. Нарыхтоўка дроў на зімовы перыяд таксама пад кантролем кіраўніка раёна. За мінулы тыдзень запасы паліва павялічыліся на 332 куб. м (заданне 500 куб. м). З планавага задання на 1 ліпеня 5800 куб.м на дзень планёркі мелі 4860 куб. м.
Дарога ў вёсцы Слаўня ўжо ў які раз гучыць на планёрцы. Нарэшце, як кажуць, лёд крануўся. Дарогу падсыпалі і правялі (са справаздачы) яе грэйдзіраванне. На тэме навядзення парадка ў горадзе таксама акцэнтавалася ўвага камунгаса. У гэтым плане ў кіраўніка раёна было больш пытанняў, чым адказаў у прадстаўніка камунгаса. У адрас гэтай службы на мінулым тыдні насельніцтва зрабіла 101 заяўку. Большасць з іх камунальнікі “закрылі”. Але ж не ўсе, на што кіраўнік раёна заўважыў як на неаператыўнасць зняцця праблем насельніцтва.
Сацыяльная служба займаецца кантролем за забеспячэннем палівам адзінокіх і адзінока пражываючых катэгорый насельніцтва. З інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама графік гэтых работ выконваецца. Кіраўнік раёна адкарэкціраваў гэтую інфармацыю такім чынам: ніводзін ветэран вайны не павінны быць абыйдзены ўвагай.
Інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла сумесна з Быхаўскай інспекцыяй рэйд. Падчас яго выяўлены наступныя парушэнні: транспартныя сродкі знаходзіліся ля водных аб’ектаў на адлегласці, якую забараняе заканадаўства; а таксама былі складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў санітарнага парадку, адзін з іх – на наведвальнікаў Блакітнай крыніцы.
Ход работ па рамонту школ, будаўніцтва малочнатаварных фермаў, выкананне задання па энергазберажэнню – усё гэта аналізавалася на планёрцы.
Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях у сваёй справаздачы адзначыў, што ў раёне на мінулым тыдні не зарэгістравана пажараў, але моцны вецер нарабіў спраў у СВК “Наша Радзіма” – сарваў 350 лістоў шыферу з цялятніка ў Любанах. У аператыўным плане вырашаецца рамонт памяшкання.
У райбальніцы “хуткая” зрабіла 61 выезд, 27 з іх – у выхадныя. З гарэлачным атручваннем быў дастаўлены ў райбальніцу няпоўналетні Ілля, вучань СШ №2. У рэанімацыйным аддзяленні медыкі выратоўвалі юнака. Факт гэты меў месца вечарам у нядзелю. Кіраўнік раёна распарадзіўся дэталёвым чынам разабрацца з гэтым “ЧП” і вінаватых у спойванні непаўналетняга прыцягнуць да адказнасці.
Напрыканцы прагучалі прыярытэты на бягучы тыдзень.
В. УЛАДЗІМІРАВА

Добавить комментарий