Вучоба старшынь

На базе ўстановы адукацыі “Бярозаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” прайшоў семінар старшынь прафсаюзных камітэтаў раёна. Вяла пасяджэнне старшыня прафесійнага саюза работнікаў адукацыі С. М. Дзенісенка.
Перадача вопыту і знаёмства з работай іншых пярвічак сферы адукацыі – гэта было асноўнай мэтай пасяджэння.
Праз навукова-метадычную выставу, музычнае самапрадстаўленне і прэзентацыю раскрылі накірункі дзейнасці Бярозаўскага НПК. А гэта: абарона сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый членаў калектыва; праяўленне ўвагі да былых работнікаў установы адукацыі; маральная і інтэлектуальная падтрымка моладзі і інш.
Паляпшэнню мікраклімату ў рабоце калектыва спрыяюць пераемнасць пакаленняў і шанаванне традыцый. У калектыве працуюць настаўнікі А. М. Сазонава, І. А. Афанасьева, Т. Д. Сазонава і абслугоўваючы персанал: А. М. Ляпкова, Ю. А. Рубанаў, М. М. Ганчароў, якія колісь былі выпускнікамі Бярозаўскай базавай школы, а сёння яны раўнапраўныя члены калектыва. Лідарам пярвічкі Бярозаўскага НПК ужо 10 год з’яўляецца С. М. Зямцова, якая прыняла эстафету прафлідара ад І. А. Афанасьевай. Члены калектыва прымалі ўдзел ў розных творчых конкурсах, напрыклад “Песня застаецца з чалавекам”, дзе былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама ў перадачы эстафеты па рабоце з ветэранамі педагагічнай працы.
Уражанні, якія засталіся пасля семінара прафсаюзных лідараў, далі магчымасць штосьці ўзяць на заметку для сябе, а чымсьці падзяліцца са сваімі калегамі

Добавить комментарий