Выпісалі газету, атрымалі – Падарунак

На гарадскім аддзяленні паштовай сувязі ў аўторак прайшоў Дзень падпісчыка. На мэце яго было праз элемент заахвочвання падпісчыкаў наладзіць прапаганду друкаванага слова, з тым каб актывізаваць падпісную кампанію на перыёдыку на 2-ое паўгоддзе. Не трэба хаваць такой акалічнасці: гэтая кампанія праходзіць складана. Таму прычынай – рост цэн на тавары першай неабходнасці. І, як зазначаюць жыхары раёна, сёння многія выданні не выпадае выпісаць. Але ж раённая і абласная газеты для падпісчыкаў – на першым плане. Гэткую выснову пацвердзіла і сустрэча з чытачамі.
На Дні падпісчыка актыўную ролю прапагандыста выконвала начальнік гарадскога аддзялення Л. М. Жукава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік раённага вузла паштовай сувязі А. М. Цішкоў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. М. Паўленка, галоўны рэдактар райгазеты “Прысожскі край”. Зацікаўленая размова з падпісчыкамі, якія ў той дзень наведалі гарадское паштовае аддзяленне, вывела на многія тэмы з жыцця, якія будуць адлюстраваны і на старонках газеты.
У Дзень падпісчыка 60 экзэмпляраў газет былі выпісаны чытачамі, з іх 25 – раёнкі.
Начальнік раённага вузла паштовай сувязі ўручыў актыўным падпісчыкам, на мой погляд, цудоўныя падарункі – часопісы рознай тэматыкі, якія дапамогуць як пры вядзенні гаспадаркі, выхаванні дзяцей, так і доглядзе за сабой.
В. ПРОНІНА.
Фота аўтара

Добавить комментарий