Зямля, багатая на таленты

Раённыя выратавальнікі-пажарныя, як паказвае практыка, не толькі прафесійна вырашаюць надзвычайныя сітуацыі, але і на сцэне могуць праявіць сябе.
У чарговы раз яны гэта даказалі на абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці, які праходзіў у Магілёве 24 мая. Больш за 20 каманд дэманстравалі сваё майстэрства. З 15 намінацый слаўгарадчане занялі першыя месцы ў 8 і тым самым атрымалі пуцёўку на ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурса.
Абласная каманда пажарных-выратавальнікаў, касцяк якой складалі супрацоўнікі Слаўгарадскага РАНС, ехалі ў Мінск са здаровымі амбіцыямі і жаданнем праявіць сябе. І гэта ім удалося.
9 каманд прымалі ўдзел у фінальнай частцы конкурсу, якая праходзіла 7 чэрвеня.
З 7 намінацый Магілёўская каманда заняла 3 другіх месцы, 3 – трэціх і адно першае месца, якое, дарэчы, заняла дачка аднаго з супрацоўнікаў Слаўгарадскага РАНС – Наталля Максімава. І. Ісмайлаў, А. Еўмушкоў, Р. Сцепаненка, Д. Казанскі, П. Бандарэнка, С. Мамонаў, А. Хрыпачоў, А. Старавойтаў і члены іхніх сем’яў не толькі зарабілі авацыі гледачоў і падзяку кіраўніцтва ўсіх узроўняў, але і ў чарговы раз пацвердзілі, што Слаўгарадчына – зямля, багатая талентамі.
С. ПАДАЧАНКА,
інспектар групы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння РАНС.

Добавить комментарий