3 ліпеня наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень сталіца нашай краіны была вызвалена ад нямецкай нечысці.
Па ўсёй Беларусі ў гэты дзень прайшлі ўрачыстасці. Слаўгарадчына таксама падрыхтавалася да іх.
Шэсце да помніка загінуўшым салдатам традыцыйна сабрала ветэранаў, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.
Пад гукі аркестра калона прайшла ў гарадскі парк, дзе і прайшоў мітынг-рэквіем.
Да прысутных звярнуўся кіраўнік раёна У. П. Даніленка са словамі віншаванняў і падзякі ветэранам, загінуўшым, тым, хто ў тылу дапамагаў савецкай арміі.
Маладое пакаленне таксама мела слова. У вершах яны славілі сваіх прадзедаў за іх подзвігі і казалі бясконцае «дзякуй» за магчымасць сёння жыць у незалежнай краіне
Да помніка былі ўскладзены кветкі. Хвіліна маўчання дала магчымасць кожнаму пераасэнсаваць, што такое вайна, чаму трэба берагчы спадчыну нашых дзядоў і прадзедаў.
Далей мерапрыемства працягвалася на адкрытай пляцоўцы РЦК і НТ, дзе сваё майстэрства на адной сцэне дэманстарвалі як члены клуба «Ветэран», так і маладыя «зорачкі» раёна.
Увечары для жыхароў раёна і яго гасцей таксама прайшла забаўляльна-гульневая праграма. Мноства песень, конкурсаў былі скіраваны на ўзняццё настрою прысутных і стварэнне святочнага адчування.
А акцыя «Споём Гимн вместе!», арганізаваная РК «БРСМ» стала своеасаблівым эпагеем свята. Кожны змог праспяваць Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь, што надала мерапрыемству сапраўднай урачыстасці.
Напрыканцы моладзь змагла адпачыць на начной дыскатэцы.
Разам з усімі, хто быў заняты ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства нельга не адзначыць валанцёраў з БРСМ, Чырвонага Крыжа і Белай Русі.
Усе імкнуліся зрабіць гэты дзень поўным на патрыятызм, гонар за Радзіму.
Тэкст і фота Ул. РЫЖАНКОВА.

Добавить комментарий