20 гадоў у органах

Ігар Міхайлавіч МАЦВЕЕЎ, які займае пасаду памочніка дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы, чалавек у міліцыі не новы.
Нарадзіўся ў Клімавіцкім раёне. Пасля васьмі класаў школы пайшоў вучыцца ў Рослаўскі саўгас-тэхнікум, дзе пасля больш трох год вучобы атрымаў спецыяльнасць «тэхнік-электрык».
Прыйшлося і ў арміі паслужыць. Праходзіў службу на Далёкім Усходзе.
З 1993 года працуе ў міліцыі. Больш за 10 апошніх год служыць у аператыўна-дзяжурнай службе. Службай задаволены. Што, у сваю чаргу, выліваецца ў якаснае, прафесійнае выкананне сваіх службовых абавязкаў. Адсюль і падзякі ад кіраўніцтва не рэдкасць.
Ігар Міхайлавіч захапляецца тэхнікай. Любіць і здольны сваімі рукамі рамонт правесці! А актыўная жыццёвая пазіцыя, камунікабельнасць, пачуццё гумару і любоў да прыгожага толькі дапамагаюць па жыцці.
Уладзімір
РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара

Добавить комментарий