«Млын» распачаў работу

На мінулым тыдні адчыніла дзверы новая крама «Млын». Працаваць яна будзе ад Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў.
Ва ўрачыстым адкрыцці крамы прымала ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ніна Паўлаўна Брылёва.
Першыя пакупнікі ацанілі асартымент тавару. «Насычанасць, — запэўніў прадстаўнік Клімавіцкага КХП,— якога будзе заўсёды радаваць сваіх кліентаў. У тым ліку і цэнавай палітыкай».
Магазін размешчаны ў будынку падатковай інспекцыі.
Ул. ВАСІЛЬЕЎ.

Добавить комментарий