Падаткі – рытмічнае жыццё раёна

ольш таго, гэта яшчэ і шэраг мерапрыемстваў культурна-асветніцкага і спартыўнага накірунку, якія фінансуюцца раённым бюджэтам. І той пастулат, што заплаці падаткі і спі спакойна, можна інтэрпрэціраваць і такім чынам: своечасовасць уплаты падаткаў у вызначаных законам аб’ёмах уплывае на ўсё, што мае праяву ў раёне.
Шмат год, а калі дакладней, то 36 год у фінансавых органах працуе Людміла Канстанцінаўна ГАЎРЫЛЕНКА. 22 гады таму была ўтворана падаткавая інспекцыя, і Людміла Канстанцінаўна пачала працаваць у гэтай структуры. Апошніх 9 год – начальнікам.
Наколькі складаная і адказная справа ўскладзена на інспекцыю, якія калегі поруч стаяць на абароне эканамічных інтарэсаў раёна – пра гэта мы распавялі размову з Людмілай Канстанцінаўнай напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў падаткавых органаў.
Як зазначыла суразмоўца, прафесіяналізм, кампетэнтнасць і прыстойнасць пакладзены ў аснову дзейнасці членаў калектыва, на чале якога яна працуе. Калектыў невялікі, 15 чалавек, але кожны з іх – а гэта жаночы калектыў, за выключэннем вадзіцеля, варты добрых слоў у свой адрас.
—У нас працуюць эканамісты, бухгалтары, спалучаючы ў сабе якасці юрыста, псіхолага, большасць – з вышэйшай адукацыяй. Усе працуем над пастаўленай задачай – фарміраванне бюджэта.
Людміла Канстанцінаўна паведаміла, што 134 індывідуальныя прадпрымальнікі разам з суб’ектамі гаспадарання раёна пасрэднасцю ўплаты падаткаў уплываюць на раённы бюджэт. Сярод іх большасць добрасумленных падаткаплацельшчыкаў, якім не патрэбна слова ўдзеяння. Шкада, што нехта з прыватнікаў прыхоўвае свае даходы, абыходзячы выплаты ў бюджэт. Але такіх адзінкі і з імі супрацоўнікі інспекцыі вядуць бескампрамісную барацьбу, наладжваючы рэйды, заклікаючы да голаса розума.
На пытанне, хто ў калектыве працуе плённа і старанна, мая суразмоўца адказала:
— Каб выдзеліць некага з нашага калектыва, то тут я трапляю ў складаную сітуацыю, бо ў нас калектыў прафесіяналаў. Добрым словам успамінаю свайго дарадцу, былога начальніка інспекцыі А.М. Іваноўскую. Хачу яе, усіх нашых калег, ветэранаў арганізацыі павіншаваць са святам нашай прафесіі, пажадаць усім даўгалецця пры моцным здароўі, аптымізму, сямейнага дабрабыту. Няхай наша праца будзе ў радасць кожнаму з нас, а падаткаплацельшчыкі – нашымі саюзнікамі.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий