Стартаваў чарговы праект

Напрыканцы мінулага тыдня на базе раённага інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра прайшло прадстаўленне новага праекта і не толькі. У фармаце «круглага стала» абмеркавалі надзённыя пытанні члены прэзідыўма раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, валанцёрскай группы «Спадчына», спецыялісты санстанцыі, раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, аддзела культуры, філіяла «Белаграпрамбанк» і г.д. Танальнасць мерапрыемству задалі: намеснік старшыні райвыканкама С. А. Езерская, старшыня прэзідыўма раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа і старшыня арганізацыі М. У. Даніленка.
З асноўнымі палажэннямі праекта «Пашырэнне магчымасцяў згуртаванняў праз іх актыўны ўдзел» прысутных пазнаёміла М. В. Баранава, начальнік аддзела культуры райвыканкама. Пярвічка Чырвонага Крыжа аддзела выступіла ініцыятарам праекта, які ахопіць сваёй увагай людзей сталага ўзросту. У планах: выезды ў вёскі раёна з арганізацыяй асветніцкай і культурнай праграм. Спецыялісты розных накірункаў будуць задзейнічаны ў такіх мерапрыемствах.
Спецыяліст цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Л. І. Варанцова; загадчыца аўтаклуба Г. М. Максімава; Н. У. Хуртак, валеолаг санстанцыі і В. А. Дзенісенка, спецыяліст філіала «Белаграпрамбанк» выступілі па ведамаснай тэматыцы, якая будзе выкарыстана пры ажыццяўленні праекта. Пасрэднасцю слайдаў, відэароліка выступоўцы ўзмацнялі свае выступленні.
Пазнаваўчым і карысным для прысутных быў трэнінг па аказанню першай медыцынскай дапамогі, які правяла педыятар райбальніцы Т. У. Бялова.
В. ПРОНІНА.

Добавить комментарий