“Сяльчанка” вучыць дызайнерству

Сапраўдным дызайнерам каб стаць, патрэбна мець прафесійную падрыхтоўку. Але ж і элементы гэтага дойлідства можна набыць пры жаданні. А калі пры гэтым прапаноўваюць варыянты, то, як кажуць, сам Бог наказаў. Кіраўніцтва “Сяльчанкі” напрыканцы чэрвеня зрабіла сваім калегам па грамадскай дзейнасці добры падарунак – запрасіла з Мінска ландшафтнага дызайнера Н. А. Барысаву. У выніку на базе першай гарадской школы на працягу двух дзён працавала спецыяліст, даючы азы дызайнерства. Семінар быў пазначаны такім кантэкстам: “Прынцыпы стварэння кветкава-дэкаратыўнай кампазіцыі”.
Тэарэтычны бок вучобы падмацоўваўся канкрэтнымі кветкавымі распрацоўкамі дызайнера, якія нескладана ажыццявіць на прысядзібных участках. Цікавай падалася ўсім прысутным на семінары і кампазіцыя з лагатыпам “Сяльчанка”. Зараз ідзе прапрацоўка варыянтаў, з тым каб гэтая кветкавая кампазіцыя радавала не толькі на эстэтычны выгляд горада, але ж і несла, так бы мовіць, агітацыйную накіраванасць аб’яднання “Сяльчанка”.
Старшыня “Сяльчанкі” Г. М. Ермакова ад імя прысутных на семінары падзякавала госцю з Мінска за ўрокі па дызайнерству, а сваіх калег запрасіла апроч аздаблення ўласных клумбаў прымяніць набытыя веды і ў наданні гораду кветкавай прывабнасці.

Добавить комментарий