Упушчаны час складана вярнуць…

Учора прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама пад старшынствам кіраўніка раёна У. П. Даніленкі. На разгляд выносіліся 23 пытанні з жыцця раёна. Дамінавала пытанне, звязанае з правядзеннем работ па будаўніцтву і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў за кошт сродкаў сельгасарганізацый. Распачынаючы пасяджэнне, кіраўнік раёна зазначыў, што далёка не ўсё зроблена, што прадугледжвалася зрабіць за прайшоўшы час. Прычыны, якія на тое паўплывалі, агучыў такім чынам: нехта праявіў нежаданне, нехта няўменне, а нехта не зразумеў адказнасці, якая прадугледжана за такія адносіны да даручэнняў Прэзідэнта краіны. Праз прынцыповую ацэнку сітуацыі на дзень пасяджэння адбылася размова па абмяркоўваему пытанню.
З аналізам па ходу падрыхтоўчых работ па будаўніцтву фермаў выступіў начальнік райсельгасхарчу В. Л. Ануфрыеў. У раёне быў зацверджаны план мерапрыемствў па правядзенню гэтых работ, якія замацаваны рашэннем райвыканкама 11 студзеня 2012 года. На 4 ліпеня, як прагучала, толькі у УКСП “Прысожжа”, СВК “Прывольны”, “Лясная”, “Наша Радзіма” і “17 партз’езд” вядуцца пэўныя будаўніча-мантажныя работы на пляцоўках будучых фермаў. Але гэта, як прагучала, надвор’я не робіць на агульную карціну, бо і на тых аб’ектах працуе ўсяго 36 чалавек. А ў СВК “Жалезінскі”, “Зімніца”, “Заранскі” будаўнічыя работы ўвогуле не пачыналіся.
Кіраўнік раёна падверг рэзкай крытыцы не толькі старшынь вышэйназваных гаспадарак, а і ўпраўленне райсельгасхарчу, УКБ за нізкую выканаўчую дысцыпліну.
Старшыні СВК былі заслуханы па сітуацыі.
Як прагучала, ужо ў раён прыехалі 4 студэнцкія атрады, якія будуць задзейнічаны на будаўнічых работах. У бліжэйшы час яшчэ столькі ж прыбудзе ў раён. Сёння стаіць задача прыняць студэнтаў і вызначыць для іх аб’ёмы работ.
Час з ходам будаўнічых работ упушчаны, яго не вернеш. Але ж калі актывізаваць работы па ўсіх накірунках, то сітуацыю можна кардынальна выправіць. Кіраўнік раёна ўвёў рэжым жорсткага кантролю за выпраўленнем становішча, якое склалася з будаўніцтвам фермаў.
У рашэнні, прынятым па гэтаму пытанню, закладзены механізм актывізацыі работ.
В. ПРОНІНА

Добавить комментарий