Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 верасня да Br225 тыс.

Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 верасня 2012 года да Br225 тыс. для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 20 жніўня бягучага года нумар 769, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Гэта ўжо трэцяе павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду ў бягучым годзе: папярэднія павышэнні былі з 1 студзеня — да Br200 тыс. і з 1 мая — да Br210 тыс.
Пастановай урада нумар 769 таксама ўстанаўліваюцца карэкціруючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, у памерах 3,50-1,00.
Міністэрству працы і сацыяльнай абароны неабходна ва ўстаноўленым парадку ўвесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) бюджэтнікаў.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый абавязаны забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі АТС з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.
БелТА.

Добавить комментарий