І сакрэт даўгалецця ведае…

Сёння мы пазнаёмім нашых чытачоў з прэтэндэнтамі на перамогу ў вышэйназваным конкурсе. Знаёмцеся: Міхаіл Анісімавіч Аўчыннікаў, жыхар вёскі Міхайлоў. Яму пайшоў 92 год ад нараджэння, ветэран вайны. А яшчэ ён цудоўны суразмоўца, а калі заспявае, дык, здаецца, праблемам не месца побач з такім чалавекам.
Жыве адзін, дзеці не забываюць бацьку. Ягонай увішнасці можна хіба толькі пазайздросціць. Сакрэт даўгалецця, якім ён падзяліўся з членамі журы, быў на дзіва простым. Але пра гэта як-небудзь пазней. Зараз жа да ўмоў конкурса.
Падворак Аўчыннікава з тых, дзе і шматдзетная сям’я была б забяспечана ўмовамі жыцця. Але жыццё так склалася, што такой вялікай гаспадаркай (тэрыторыяй падворка) займаецца сам. Праўда, не без дапамогі сваіх дзяцей. А вінаградная лаза, якой аздоблены прысядзібны ўчастак, вельмі ўпрыгожвае двор, бо шмат чорных гроздак – нібы цацачныя. Міхаіл Анісімавіч радуецца кожнаму новаму дню, бо, як адзначае, – гэта яшчэ адна прыступка пазнання і веры.

Добавить комментарий