Студэнты закончылі працу


Год гэты для раёна, як у прынцыпе і ўсёй краіны, знакавы. Бо распачаў, не пабаюся гэтага слова, амбіцыёзны праект па будоўлі і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў. Аб’ёмы работ, зразумела, вялікія. І тут на дапамогу гаспадаркам прыбылі студэнты. Будаўнічыя атрады, складзеныя з іх, не выконвалі работ, якія патрабуюць спецыяльнай адукацыі. Тым не менш, значна дапамаглі. Тым больш, і зарабіць грошы здолелі. Кожны, хто адпрацаваў адведзены тэрмін, атрымаў неблагія грошы. Пагадзіцеся, — нядрэнная падтрымка для бюджэта студэнта.
У народзе кажуць: па працы і пашана. Вось і члены будаўнічых атрадаў не засталіся без увагі з боку кіраўніцтва раёна.
У кожны атрад напрыканцы працоўнага семестра завіталі дэлегацыі з прыемнай місіяй. Словы ўдзячнасці за плёную працу, самадысцыпліну і выканаўчасць гучалі падчас наведвання аб’ектаў, на якіх працавалі студатрады.
Кіраўнікі сельгаспадарак падтрымлівалі візіцёраў. Яны таксама адзначылі высокі ўзровень дысцыпліны студэнтаў, працавітасць.
Разам са словамі ўдзячнасці членам студатрадаў былі ўручаны граматы і сувеніры. А самадзейныя артысты РЦК і НТ песнямі падмацоўвалі вышэйсказанае.
Словы прызнання выказалі і студэнты. За цёплы прыём, за добрую арганізацыю працы і адпачынку.
НА ЗДЫМКАХ: падчас закрыцця працоўнага семестра.
Тэкст і фота Ул. РЫЖАНКОВА

Добавить комментарий